Слонім: КДБ запалохвае назіральніка

2012 2012-09-20T14:19:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябра слонімскай суполкі Партыі БНФ Андрэя Лішыка, які з’яўляецца назіральнікам на Савецкім выбарчым участку № 18 па Слонімскай акрузе, учора, 19 верасня, наведалі супрацоўнікі КДБ. Андрэй жыве ў інтэрнаце на Зоркавай вуліцы. Па словах юнака, да яго ў пакой прыйшлі два чалавекі, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў КДБ і папярэдзілі, каб ён больш не займаўся назіраннем на выбарах. “Калі будзеш і далей займацца назіраннем за выбарамі, — сказалі супрацоўнікі КДБ, — то не знойдзеш працы не толькі ў Слоніме, але і ў адсталым, задрыпаным калгасе”.

Пасля гутаркі, супрацоўнікі КДБ пакінулі пакой Андрэя. Пра гэта ён адразу паведаміў кіраўніцтву Слонімскага дэмакратычнага згуртавання, куды ўваходзіць і сам юнак. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international