viasna on patreon

Брэст: участковая камісія скардзіцца на фотажурналістку

2012 2012-09-20T14:01:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры участковай выбарчай камісіі перадалі ў Брэсцкую-Заходнюю акругу №1 заяву, у якой распавядаецца пра “некарэктнасць паводзінаў” з боку фотакарэспандэнта газеты “Брестский курьер” Міланы Харытонавай.

З тэкста заявы вынікае, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку для галасавання №44  Харытонава нібыта “непасрэдна каля выбарчай урны пачала ладзіць апытанне выбаршчыкаў, што прагаласавалі, тым самым перашкаджала іншым выбаршчыкам падыйсці ў памяшканне для галасавання”. Далей у заяве гаворыцца, што ў адносінах да прадстаўнікоў выбаркаму Мілана Харытонава праявіла “незразумелую агрэсію, грубіла і падвышала голас на сябраў камісіі і старшыню”. Аўтары скаргі таксама адзначаюць, што ім не зразумелая мэта з’яўлення фотажурналіста на ўчастку для галасавання, паколькі яна “не збіралася ладзіць асвятленне правядзення выбараў”.

Як паведаміла Мілана Харытонава, насамрэч, падзеі разгортваліся іншым чынам: “Калі я прыйшла на выбарчы ўчастак, дык адразу паказала сябрам камісіі сваё журналісцкае пасведчанне. Пасля зрабіла некалькі здымкаў і паспрабавала запісаць каментар з выбаршчыкам (ён ужо прагаласаваў) і спытаць, чаму ён бярэ ўдзел у выбарах датэрмінова. Аднак дзве жанчыны з ліку сябраў камісіі пачалі казаць, што я не маю права задаваць пытанні, бо ім падалося, што я распытваю, за каго выбаршчык прагаласаваў. Калі высветлілася, што гэта не так, сябры камісіі ўсё роўна настойвалі, што калі ў журналісцікім пасведчанні пазначана, што я – фотакарэспандэнт, дык я магу толькі рабіць здымкі. Акрамя таго, ад мяне запатрабавалі, каб прад’явіла нейкія “службовыя інструкцыі”. Таму я вырашыла таксама звярнуцца са скаргай у акруговую  выбарчую камісію, бо падчас наведвання ўчастка для галасавання былі парушаны мае правы як прадстаўніка СМІ, якія пазначаны ў артыкуле 13 Выбарчага кодэксу”.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства