Гомель: на некаторых участках яўка ўжо за два дні перавышана амаль у пяць разоў

2012 2012-09-20T11:53:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/10_dosrochnoe_golosovanie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыня для датэрміновага галасавання, фота БелаПАН

Скрыня для датэрміновага галасавання, фота БелаПАН

Праваабаронцы і назіральнікі заяўляюць, што ўжо па выніках двух дзён датэрміновага галасавання камісіі паказваюць у пратаколах нашмат большую яўку, чым фіксуюць назіральнікі. Па словах праваабаронцы Анатоля Паплаўнага, на ўчастку №33 Савецкай акругі №34 у першы дзень датэрміновага галасавання назіральнікі налічылі 14 чалавек, а камісія – 25. На другі ж дзень датэрміновага галасавання на гэтым участку назіральнікі зафіксавалі 21 чалавека, а камісія – 75 чалавек. На участку №2 Савецкай акругі 19 верасня, па дадзеных назіральнікаў, прагаласавалі 22 чалавекі, а па дадзеных камісіі – 95. На ўчастку №18 назіральнікі наогул сочаць за працэсам галасавання не ў памяшканні, а ў калідоры, праз адчыненыя дзверы. У пакоі для галасавання ім не дазволілі знаходзіцца. Між тым, яны зафіксавалі яўку ў другі дзень датэрміновага галасавання – 22 чалавекі, камісія ж падае звесткі, што прагаласавалі 105 чалавек.

«Ужо зараз можна сведчыць, што яўка фальсіфікуецца, прычым нахабна і цынічна», - пракаментаваў Анатоль Паплаўны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international