У Магілёве завышаюць колькасць прагаласаваўшых

2012 2012-09-20T11:46:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pytanni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляюць назіральнікі, зарэгістраваныя пры ўчастковай выбарчай камісіі №45 Магілёўскай-Прамысловай выбарчай акругі №87. Паводле назіральнікаў, у першы дзень галасавання прагаласавала ўсяго шэсць чалавек, аднак у пратаколе напісалі 16. Тое самае адбылося і ў другі дзень галасавання. Па падліках назіральнікаў за дзень прыйшло прагаласаваць усяго 14 чалавек, у пратаколе ж была пазначана лічба 98.

Старшынёй гэтай камісіі з’яўляецца Святлана Якіменка.

Назіральнік Аляксей Яўгенаў адзначае, што члены камісіі дзейнічаюць нахабна і нікога не баяцца. “З гэтай нагоды пішу скаргі ў пракуратуру і акруговую выбарчую камісію. Нашы падлікі са звесткамі членаў участковай камісіі разыходзяцца ў разы”, - кажа Аляксей Яўгенаў.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international