Гародня: псіхалагічны ціск на назіральніка
http://spring96.org/be/news/57512
2012
2012-09-20T11:41:49+0300
2012-09-20T11:41:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
http://spring96.org/files/images/sources/nabludateli3.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Незвычайная сітуацыя здарылася 19 верасня ў Гародні ў другі дзень датэрміновага галасавання. Раніцай Сяргею Більдзюку, назіральніку, вылучанаму Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, патэлефанаваў невядомы. Па словах Більдзюка, яму сталі ў катэгарычнай форме загадваць забраць з участку рэгістрацыйныя дакументы і пераходзіць назіраць на іншы выбарчы ўчастак. Сяргей Більдзюк звязаўся з партыйным кіраўніцтвам, высветліў сітуацыю, пасля чаго застаўся назіраць на тым жа ўчастку №7 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі, дзе ён быў акрэдытаваны.
Гарадзенскія праваабаронцы разглядаюць факт тэлефанавання як псіхалагічны ціск на незалежнага назіральніка.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”










