Хоцімск: Агітацыйныя матэрыялы кандыдата знікаюць з выбарчых участкаў

2012 2012-09-20T11:39:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-agit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Валерый Каранкевіч, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 сцвярджае, што яго агітацыйныя матэрыялы зніклі з шэрагу ўчасткаў у Хоцімскім раёне.

“19 верасня мы ладзілі агітацыйныя пікеты ў аграгарадках Бярозкі і Забялышына Хоцімскага раёна, - кажа Валерый Каранкевіч.  – Пасля гэтага мы праехалі па пяці выбарчых участках у Хоцімскім раёне, і ні на адным не аказалася маіх агітацыйных матэрыялаў. Самае сумнае тое, што напярэдадні датэрміновага галасавання ўсе гэтыя агітацыйныя матэрыялы на выбарчыя ўчасткі былі завезены і развешаны маімі даверанымі асобамі. Не ведаю, але зараз я схіляюся да думкі, што гэтыя выбары сапраўды патрэбна ігнараваць, як гэта вырашыла Партыя БНФ, сябрам якой я з’яўляюся”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international