Маладэчна: выкладчыкі “перажываюць”, што студэнты забудуцца пра выбары

2012 2012-09-20T10:44:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-galas-studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Маладзечанская газета” ў апошнім нумары за 19 верасня напісала пра актыўнасць навучэнцаў політэхнічнага каледжа, якія ўжо з першага дня датэрміновага галасавання праявілі актыўнасць і прыходзілі на выбарчыя ўчасткі. Але назіральніку “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” стала вядома, што гэта не было ініцыятывай саміх маладых выбаршчыкаў.

Прыняць удзел у галасаванні як мага раней іх папрасілі выкладчыкі, і асабліва настойвалі на гэтым – у каледжаўскім інтэрнаце. Наколькі вядома, навучэнцам за адмову нічым не пагражаюць, проста “перажываюць”, што яны забудуцца пра выбары, а іншагароднія ў нядзелю быццам не паспеюць вярнуцца ў інтэрнат, каб прагаласаваць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international