Барысаў: Кандыдат Гумінскі закрыў спецрахунак

2012 2012-09-20T10:32:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/guminski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Віктар Гумінскі

Дзеючы дэпутат ПП НС і балатуецца ў чацвёрты раз на гэты пост Віктар Гумінскі закрыў свой выбарчы рахунак.

Апублікаваныя сумы, якія паступілі на спецыяльна адкрыты рахунак для фарміравання ўласнага выбарчага фонду кандыдатам у дэпутаты ППНС пятага склікання па Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 Віктарам Гумінскім.

На працягу часу з 4 па 13 верасня на спецрахунку Гумінскага ад грамадзян і юрыдычных асоб паступіла 15 186 532 рубля. Асабліва ўражвае лічба паступленняў, калі ўлічыць, што купюр, менш за 10 рублёў у краіне ўжо няма. Адкуль жа ўзяліся 2 рублі? Зрэшты, кандыдат дае справаздачу, што ўсе грошы былі выкарыстаны на выраб агітацыйнай друкаванай прадукцыі, якая замаўлялася ў МАУП «Барысаўская ўзбуйненая друкарня ім. 1 Мая ». І грошай на рахунку не засталося зусім, з-за чаго рахунак і зачынены.

Нагадаем, дзяржавай на выданне друкаванай прадукцыі кандыдатаў вылучалася 5 мільёнаў рублёў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international