Надзея Манцэвіч, адлічаная з БДПУ за ўдзел у каляднай вечарыне, падасць на універсытэт у суд

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 снежня мінулага году з 2га курсу гістарычнага факультэту БДПУ імя М.Танка была адлічаная студэнтка Надзея Манцэвіч. Афіцыйнай нагодай адлічэньня стала нібыта «сыстэматычнае парушэньне дысцыпліны і правілаў унутранага распарадку». Студэнтка лічыць, што сапраўдная прычына — яе актыўная студэнцкая і грамадзянская пазіцыя. Варта нагадаць, што яна была сярод затрыманых на Каляднай вечарыне 22 сьнежня на Дарашэвіча, 42.

Загад аб адлічэньні быў падпісаны 27 сьнежня, а на настуны дзень Надзею Манцэвіч выклікалі ў дэканат ды азнаёмілі зь ім.

Надзея паведаміла, што зьбіраецца абскардзіць рашэньне аб адлічэньні яе з унівэрсытэту ў судзе. Яна не спадзяецца на справядлівасьць, але лічыць патрэбным давесьці сваю рацыю: «Так, у мяне былі пропускі заняткаў, але яны ёсьць амаль у кожнага студэнта, у тым ліку і шмат у каго з маіх аднагрупнікаў». Пры гэтым дзяўчына кажа, што ў дэканаце націскалі менавіта на гэта – на пропускі. Пра яе актыўную грамадзкую пазыцыю ніхто не ўзгадваў.

Намеснік дэкана гістарычнага факультэту Аляксандар Радзько ў сваю чаргу паведаміў, што ня варта шукаць нейкіх іншых прычынаў адлічэньня Н. Манцэвіч: «Яна мела вымову рэктара за пропускі, а пасьля гэтага дастаткова 2 гадзінаў пропускаў для адлічэньня. На жаль, але гэта так».

Кажучы пра свае пляны, Надзея зазначае, што зь Беларусі ня зьедзе, а калі й будзе вучыцца за мяжой, то толькі завочна, - паведамляе www.nn.by.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international