Затрымалі за нацыянальную сімволіку і склалі пратакол (дапоўнена)

2012 2012-09-20T12:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-simvolica.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маладэчна. Ігар Ліўштанг

Маладэчна. Ігар Ліўштанг

У Маладэчна вечарам 19 верасьня супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага моладзевага актывіста Ігара Ліўштанга, які вырашыў адзначыць День нацыянальнай сімволікі прагулкай па горадзе з бел-чырвона-белым сцягам.

Яго даставілі ў аддзяленьне міліцыі для разбіральніцтва.

Падрабязнасці затрымання наступныя.

19 верасня на пікеце кандыдаткі Галіны Лазоўскай у гарадскім парку быў затрыманы моладзевы актывіст Ігар Ліўштанг. Хлопец шпацыраваў па цэнтры Маладэчна з бел-чырвона-белым сцягам, каб адзначыць дату прыняцця беларускіх нацыянальных сімвалаў. Калі Ігар падыйшоў да пікету Лазоўскай, яго акружылі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў пастарунак.

Нейкі час паблізу пастарунка Ігара чакаў сябар, але ўбачыў, што да яго накіроўваецца супрацоўнік міліцыі, і вырашыў сыйсці. Міліцыянт паспрабаваў дагнаць хлопца, але той схаваўся.

Колькі часу затрыманы правёў у пастарунку і чым усё скончылася – пакуль невядома. Па тэлефоне Ігара адказаў ягоны бацька, якога выклікалі ў пастарунак. Што-небудзь паведаміць ён адмовіўся.

Відавочца затрымання распавядае:

- Ва ўсёй гэтай гісторыі мяне здзівілі паводзіны кандыдаткі. Калі падыйшоў хлопец з бел-чырвона-белым сцягам, і калі потым пачаліся яго перамовы з міліцыянтамі, кандыдатка толькі глядзела на ўсё збоку, як лялька, і ўсміхалася. Яна ж была “гаспадыняй” мерапрыемства, і магла хаця б спытацца, у чым справа, што хацеў хлопец адзначыць сваім учынкам.

Як высветлілася сёння, Ігара Ліўштанга пасля складання пратаколу затрымання адпусцілі дадому разам з бацькам. Аб ягоным учынку адразу паведамілі ў гімназію-каледж, дзе хлопец вучыцца.

Па словах Ігара, ён быў упэўнены ў тым, што сваімі дзеяннымі ніякіх законаў не парушаў:  не крычаў, проста моўчкі нёс сцяг. Ён не шкадуе, што так атрымалася, а кажа, шкада толькі бацькоў, якіх прымусіў хвалявацца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international