«Аршанская газета» пагаджаецца з праваабаронцамі

2012 2012-09-19T17:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/193logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У барацьбу за адмену праславутга  артыкула 193 прым. КК РБ уключылася дзяржаўная «Аршанская газета». Яна дэманстратыўна падтрымала шматлікія патрабаванні праваабаронцаў, апублікаваўшы матэрыял ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 На першай паласе аднаго з апошніх нумароў газеты размешчаны зварот каардынацыйнай Рады палітычных партый і грамадскіх арганізацый Оршы і Аршанскага раёна «За моцную і квітнеючую Беларусь». Гэтая арганізацыя не зарэгістраваная ў структурах Мінюста. Якія менавіта партыі і арганізацыі ўваходзяць у гэты Савет, для чытачоў засталося невядомым, як незразумела і тое, хто яго ўзначальвае і калі такі зварот быў прыняты.

Савет заклікае аршанцаў выканаць свой грамадзянскі абавязак і аддаць галасы за годных кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў. Пры гэтым члены гэтага самага Савета асабліва адзначылі, што яны супраць правакацыйных і абразлівых дзеянняў з боку прыхільнікаў «каляровых рэвалюцый» і «незадаволеных уладай». Незадаволеныя уладай чамусьці пры гэтым ўзятыя ў двукоссі. Верагодна, члены каардынацыйнага Савета лічаць, што ў нас не можа быць людзей, якія на самай справе чым-небудзь незадаволеныя дзеючай уладай.

Аднак у любым выпадку сам факт таго, што дзяржаўная газета ігнаруе артыкул Крымінальнага кодэкса “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”, за што свеціць да 2-х гадоў пазбаўлення волі - ужо вялікі плюс. Гэта сведчыць, што неабходнасць у адмене гэтага становішча відавочная для ўсіх.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international