Перадвыбачы інфазалп ад “Бабруйскага жыцця”

2012 2012-09-19T17:41:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bj-61-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ліст "чытачкі" А.Ходзька ў "Бабруйскім жыцці"

Ліст "чытачкі" А.Ходзька ў "Бабруйскім жыцці"

У апошнім, 61-м, нумары газеты гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” надрукавалі дзесятак матэрыялаў на тэму выбараў у ПП НС. Натуральна, большасць з іх заклікае абавязкова ісці на выбары. Чытачоў запэўніваюць, што ад іх выбара штосьці залежыць.

Так, напрыклад, на першай паласе размешчаны “ліст чытачкі А. Ходзька” пад назвай “А мы пойдем!”, дзе крытыкуюцца заклікі апазіцыі да байкота. “...Нехта так хітра прыдумаў знішчыць, расхістаць нашу дзяржаву, яго лад нашымі ж рукамі. Не трэба ні страляць, ні ваяваць, а трэба толькі заклікаць людзей не ісці на выбары. А калі праводзіць паўторныя выбары, то колькі грошай на гэта спатрэбіцца? Не, няхай лепш у чарговы раз падвысяць пенсіі і дадуць яшчэ нейкія льготы”, - дадае “чытачка” да застрашванняў элементы лёгкага шантажу.

Ужо на другой паласе можна пачытаць артыкулы, назвы якіх кажуць самі за сябе: “Началось досрочное голосование” (у ім з гонарам адзначаецца, што ў назіральніка ад АГП на адным з участкаў “не ўзнікла ніякіх пытанняў”), “Парламентарий не говорит “Прощай, Бобруйск” (пра дзеючую дэпутатку і кандыдатку Алену Шамаль), “Выборы будут прозрачными” (пра трэнінг з сябрамі ўчастковых камісій).

Працяг тэмы можна знасйсці ў сярэдзіне нумара: “Творить добро – ее призвание” (зноў піяр кандыдаткі Алены Шамаль), “Диалог развивается” (пра тое, што “выбары будуць празрыстымі-дэмакратычнымі, яўка будзе дастаткова высокай”), “Когда выборы состоятся” (спадзяванні на тое, што моладзь “выявіць сваю гарамадзянскую спеласць”, інфармацыя, пры якіх умовах можна лічыць, што выбары адбыліся), і тут жа - традыцыйны “застабільны” зварот Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Бабруйска.

У гэтым нумары таксама можна знайсці і падрабязны “белтаўскі” інфаграфік па датэрміновым галасаванні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international