Cупрацоўнікі міліцыі правялі ператрусы на кватэрах Сяржука Гумінскага і Яраслава Грышчэні - моладзевых актывістаў з Баранавічаў і Воршы

2007 2007-01-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта сёння раніцай паведаміла “Радыё Свабода”. Налепкі, значкі, кампакт-дыскі, якія знайшлі міліцыянты, зараз знаходзяцца ў аддзелах міліцыі. Актывіста рэгіянальнай арганізацыі ў Воршы Сяржука Гумінскага, супраць якога распачата крымінальная справа за палітычныя графіці, выклікаюць на допыты.

Міліцыянты зрабілі ператрус на кватэры Яраслава Грышчэні. Ён узначальвае Баранавіцкую філію “Маладога фронту” і неаднойчы затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі. Учора ўвечары, калі Яраслава не было дома, на кватэру прыйшлі трое міліцыянтаў. Маці Яраслава распавяла, што сярод іх быў участковы інспэктар Андрэй Воінаў. Міліцыянты паведамілі, што ім неабходна праверыць асабістыя рэчы Яраслава.

Міліцыянты знайшлі ў кватэры некалькі налепак “Джынс – за Свабоду” з партрэтам Аляксандра Казуліна, а таксама значкі “Я выбіраю Свабоду”. За дзень да гэтага, 8 студзеня, міліцыянты затрымалі Яраслава Грышчэню на вакзале ў Баранавічах, калі ён выйшаў з менскай электрычкі. У хлопца забралі ўсе налепкі, якія знайшлі ў заплечніку. Пры гэтым міліцыянты не склалі пратаколаў з пералікам забранага.

Актывіста “Маладога фронту” Сяржука Гумінскага ў Воршы затрымалі на кватэры ў ноч на 24 сьнежня. Супраць яго распачалі крымінальную справу за графіці палітычнага зьместу. Падставай сталі надпісы на плоце: “Свабоду палітвязьням”, “Свабоду Дашкевічу”, “Жыве Беларусь” ды іншыя. Сяржуку 18 гадоў. Ён не выключае, што яго чакае лёс Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне на “хіміі” у Магілёве за палітычныя графіці.

“Мяне з кватэры вывезьлі двое міліцыянтаў. Казалі, што мяне вязуць на апазнаньне асобы, бо была нейкая бойка. У пастарунку мне ўжо прыпісалі артыкул за графіці. На кватэры двойчы правялі ператрусы. Міліцыянты потым прыходзілі да маіх бацькоў, шукалі там мяне. Ходзяць па маіх сябрах і пытаюцца, калі тыя мяне бачылі. Цяпер шукаюць маіх сяброў”, -- паведаміў Гумінскі “Радыё Свабода”.

Сяржука Гумінскага і Яраслава Грышчэню выключылі з навучальных установаў. Яны плянуюць працягнуць навучаньне за мяжой.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international