Слонім: ЦВК дасылае кандыдатам адпіскі

2012 2012-09-19T16:39:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shega-karatkevich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Міхаіл Караткевіч

і былы кандыдат у дэпутаты Іван Шэга атрымалі пісьмовыя адказы ад старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумах Лідзіі Ярмошынай.

Справа ў тым, што Іван Шэга і Міхаіл Караткевіч звярталіся некалькі разоў са скаргамі ў Цэнтральную выбарчую камісію аб тым, што на тэрыторыі Зэльвенскага раёна створаны няроўныя ўмовы правядзення перадвыбарчай агітацыі. Кандыдатам у дэпутаты некалькі разоў зрывалі сустрэчы ў СВК “Сынковічы”, у Зэльве, у СВК “Славацічы”, у вёсцы Караліно і ў іншых месцах Зэльвеншчыны. Спадарыня Ярмошына адказала, што “вам было адмоўлена ў прадастаўленні памяшкання для правядзення сустрэч з выбаршчыкамі, паколькі ў парушэнне ўстаноўленага парадку вы не звярнуліся ў акруговую камісію і ваша патрабаванне к Цэнтральнай камісіі таксама не заснавана на законе”. У другім адказе ад 10 верасня спадарыня Ярмошына паведаміла, што “вызначэнне месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Зэльвенскім раёне з’яўляецца кампетэнцыяй Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і Цэнтральная камісія не мае права даваць ацэнку прынятаму рашэнню”.

Дарэчы, усе сустрэчы з выбаршчыкамі Міхаіл Караткевіч і Іван Шэга ўзгаднялі  са старшынёй акруговай камісіі Слонімскай выбарчай акругі Аленай Мачалінай, з Зэльвенскім райвыканкамам, а таксама са старшынямі сельскіх Саветаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international