Баранавічы: Студэнтам загадалі прагаласаваць да пятніцы (фота)

2012 2012-09-19T16:12:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-uchastak-daterm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты педагагічнага і інжынернага факультэтаў Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта 19 верасня працягваюць скардзіцца, што іх прымушаюць галасаваць датэрмінова. Аб гэтым яны паведамілі назіральніку акруговай камісіі Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 5 Сяргею Гоўшу. Студэнты скардзіліся, што куратары Наталля Майсеенка і Ганна Верамейка прыказалі ім абавязкова прагаласаваць да пятніцы 21 верасня.

– Калі мы гэта не зробім, то у нас будуць вялікія праблемы: магчыма, выселяць з інтэрнату ці пазбавяць стыпендыі. Адным словам, прымушаюць галасаваць датэрмінова, – паведамілі найбольш актыўныя і смелыя маладзёны.

Фота: студэнты Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта масава галасуюць на выбарчым участку № 21 (гімназія № 4, вул. Пірагова, 7).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international