Мінюст вынес папярэджанне Партыі камуністаў Беларускай

2007 2007-01-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь скончаная праверка дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай (ПКБ). У тым ліку колькасці яе сяброў на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства. Падчас праведзенай Міністэрствам юстыцыі праверкі сяброўства ў ПКБ пацверджанае ў дачыненні меней за 1300 асоб, што ў цэлым адпавядае патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь адносна мінімальнай колькасці палітычнай партыі. Разам з тым, Міністэрства юстыцыі заяўляе, што сяброўства ў дадзенай партыі больш за 200 асоб, уключаных у спіс, не пацвердзілася. На гэтай падставе Партыі камуністаў Беларускай вынесенае пісьмовае папярэджанне і прызначаны тэрмін для ліквідавання парушэнняў.

Цэнтральны камітэт ПКБ папярэджаны, што ў выпадку не ліквідавання адзначаных недахопаў да 5 лютага будзе пастаўлена пытанне аб магчымасці далейшай дзейнасці партыі.

Прэс-сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Вазняк заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97, што прэтэнзіі Мінюста да партыі не з’яўляюцца правамернымі, паколькі “ведамства не праводзіла законную праверку дзейнасці ПКБ”.

“Замест Міністэрства юстыцыі праверку праводзілі міліцыя, пракуратура, КДБ, супрацоўнікі домакіраўніцтваў, якія запалохвалі сяброў партыі і аказвалі на іх ціск. Нічога дзіўнага ў тым, што шмат хто адмаўляўся гаварыць з супрацоўнікамі міліцыі і КДБ, або адмаўляўся ад свайго сяброўства ў выніку такой “праверкі”, – заявіў Сяргей Вазняк.

Партыя камуністаў Беларуская мае намер абскардзіць папярэджанне Мінюста ў судзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international