Арышт на 7 сутак за заклікі да байкоту "ад імя Лукашэнкі"

2012 2012-09-19T15:31:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bajkot-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кастрычніцкі райсуд Віцебску прысудзіў 7 сутак арышту  прыхільніку БХД Яўгену Гуцалаву. Хлопец аднаасобна здзейсніў крэатыўную акцыю, заклікаючы быйкатаваць выбары: апрануў "маску" – партрэт Аляксандра Лукашэнкі і выйшаў з з плакатам "Байкот парламенцкім выбарам 2012"  у цэнтр гораду.

Менавіта таму, што актывіст вырашыў праводзіць акцыю ў самым цэнтры Віцебску, яго вельмі хутка "вылічылі" супрацоўнікі міліцыі. Бо тут усталяваныя відэакамеры, якія і зафіксавалі дзеянні хлопца. Апрача гэтага, на фотаздымках, размешчаных на сайце БХД, можна разгледзець татуіроўку на руцэ ў хлопца. І параўнаць яе з "арыгіналам" аказалася таксама дужа проста…

Зрэшты, Яўген Гуцалаў і не думаў хаваць таго, што праводзіў акцыю. Ён шчыра сказаў у судзе, што такім чынам выказваў уласную палітычную пазіцыю. А маску "Лукашэнкі" апрануў "для крэтыўнасці".

Суддзя Іна Грабоўская прысудзіла хлопцу 7 сутак арышту. Адны суткі ён ужо адбыў у ізалятары часовага ўтрымання: Гуцалава затрымалі ўчора на выбарчым участку, дзе ён быў назіральнікам, адвезлі спачатку на допыт у міліцыю, а потым змясцілі на ноч у ІЧУ.

Тая самая суддзя  Грабоўская ўжо судзіла актывіста за заклікі да байкоту, калі 3 ліпеня яго затрымалі за распаўсюд улётак каля віцебскага ЗАГСа. Яго аштрафавалі на 2,4 мільёны рублёў. Праўда, не за пікетаванне, а за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і "лаянку матам" падчас затрымання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international