У Мінску большасць акругаў засталіся без апазіцыйных кандыдатаў

2012 2012-09-19T15:27:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mensk-rajony.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На пачатак датэрміновага галасавання ў Мінску балатуецца 73 кандыдата ў дэпутаты.
Усяго, па дадзеных ЦВК у сталіцы вылучалася 132 чалавекі, трое пазней адклікалі свае заявы. Акруговымі камісіямі былі зарэгістраваныя 87 кандыдатаў, Цэнтральнай камісіяй - яшчэ 7. 21 кандыдат адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах, зняўшы сваю кандыдатуру пасля рэгістрацыі, уключаючы 6 сябраў Партыі БНФ і 9 прадстаўнікоў АГП.

Зараз у Мінску балатуецца 42 прадстаўніка палітычных партый:

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» - 5 чалавек;
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - 2;
Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя - 1;
Камуністычная партыя Беларусь - 16;
Ліберальна-дэмакратычная партыя - 17;
Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці -1.

Безальтэрнатыўных акругаў пасля зняцця кандыдатаў ад Партыі БНФ і АГП у сталіцы няма, аднак у 13 акругах сярод кандыдатаў няма ні аднаго прадстаўніка апазіцыйных партый. Гэта Шабанаўская акруга № 91, Васняцоўская № 93, Купалаўскі № 95, Кастрычніцкая № 97, Грушэўская № 98, Паўднёва-Заходняя № 99, Фрунзенская № 101, Заходняя № 102, Матусевіцкая № 103, Старавіленская № 105, Усходняя № 107, Уручская № 109, Партызанская № 110.

Варта адзначыць, што ў 10 з гэтых акругаў балатуюцца кандыдаты ад ЛДП, што лічыцца сістэмнай апазіцыяй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international