Слуцк: кандыдат просіць узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да выбаршчыка

2012 2012-09-19T11:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shilovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шыловіч

Аляксандр Шыловіч

Кандыдат па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандр Шыловіч лічыць, што паклёп і абразы ў яго адрас гучалі на двух сустрэчах з выбаршчыкамі. Аўтар абразлівых рэплік - яго былы начальнік Уладзімір Пратасеня.

На сустрэчы, якая праходзіла ў доме культуры моладзі 12 верасня, экс-шэф Шылавіча публічна назваў яго злодзеем і крымінальнікам. Праз два дні на сустрэчы ў Слуцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы Уладзімір Пратасеня заявіў, што кандыдат ні аднаго дня ў сваім жыцці не працаваў, і ў яго няма працоўнай кніжкі.

«Сваімі дэструктыўнымі паводзінамі гэты чалавек ператварае маю агітацыю ў фарс», - упэўнены Аляксандр Шыловіч.

Кандыдат звярнуўся ў Слуцкі РАУС з заявай, у якой просіць міліцыю правесці расследаванне, узбудзіць крымінальную справу па артыкуле 188 Крымінальнага кодэкса і абмежаваць доступ Пратасені на яго сустрэчы з выбаршчыкамі.

18 верасня былы начальнік з'явіўся на чарговым публічным выступе Аляксандра Шыловіча, аднак ад рэзкіх словаў у яго адрас стрымаўся і пытанняў не задаваў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international