Полацк: Міхальчанка праяўляе звышпільнасьць ў пытаннях адукацыі

2012 2012-09-19T11:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalchanka-aliaksej-polack.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28 Аляксей Міхальчанка накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію электронны зварот, у якім паказвае, што ў дадзеных, прадстаўленых кандыдатам у дэпутаты Наталляй Гуйвік, недакладна ўказана назва вышэйшай навучальнай установы, якую тая скончыла («Усесаюзны юрыдычны інстытут» замест «Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут»).

ЦВК накіравала зварот у Полацкую акруговую камісію, якая, правёўшы разгляд дадзенага пытання, вырашыла, што пропуск гэтага слова ў назве ВНУ не з'яўляецца значным парушэннем, бо такая навучальная ўстанова рэальна існуе (хоць і ў пераназваным выглядзе), а дыпломы вочнага і завочнага аддзялення юрыдычна з'яўляюцца раўнапраўнымі, і кандыдат Наталля Гуйвік мае заяўленую прававую вышэйшую адукацыю.

Цікавы той факт, што пры ўзгадненні дадзеных аб кандыдатах для інфармацыйнага плаката, сам Міхальчанка быў катэгарычна супраць ўказання ўласнай апошняй навучальнай установы - сярэдняй школы № 6 г. Полацка.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international