Полацк: не «загадваюць», а «настойліва рэкамендуюць»

2012 2012-09-19T10:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zagad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў Полацка заклікаюць абавязкова прыйсьці на датэрміновае галасаванне. Кіраўнікі матывуюць гэта тым, што ў нядзелю 23 верасня - у сам дзень выбараў - многія ездзяць на дачы або захочуць выехаць у лес за грыбамі, а грамадзянскі абавязак выканаць трэба.

Пры гэтым кіраўніцтвам выкарыстоўваецца «мяккая» форма загаду - «настойлівая рэкамендацыя». Самі кіраўнікі абавязаны штовечар даваць справаздачу аб колькасці датэрмінова прагаласаваўшых работнікаў.

Адзін з сябраў участковай камісіі, які дзяжурыў у першы дзень датэрміновага галасавання (участак размешчаны ў раёне прыватнай забудовы), распавёў, што, на яго здзіўленне, найбольшую актыўнасць падчас датэрміновага галасавання праяўляюць пенсіянеры: «Па радыё, па тэлевізары кажуць, што трэба прыходзіць раней , вось мы і прыйшлі».

У першы дзень датэрміновага галасавання ў Полацку прагаласавала каля 2% выбаршчыкаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international