Пінск – без альтэрнатыўнага кандыдата

2012 2012-09-19T11:30:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramanovich-pinsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кіраўнік Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч

Кіраўнік Пінскай арганізацыі Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч

Кандыдат ад Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч, які балатаваўся па Пінскай гарадской выбарчай акрузе, згодна з рашэннем партыйнага з’езду зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Такім чынам,  дзеючая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская засталася без канкурэнта.

Датэрміновае галасаванне пачалося ў Пінску с заклейвання фотаздымка кандытата ад БНФ на плакатах, вывешаных на выбарчых участках. Там з’явіўся белы з надпісам “Выбыў”. Такі ж надпіс з’явіўся насупраць прозвішча Рамановіча ў выбарчых бюлетэнях. Сябры ўчастковых камісіяў сцвярджаюць, што тлумачаць выбарцам аб зняцці кандыдата Аляксандра Рамановіча і прапануюць галасаваць за ці супраць Зінаіды Мандроўскай.

Тым часам тэлеканал “Пінск” абвесціў пра зняццё Аляксандра Рамановіча з перадвыбарчай гонкі, аднак не распавёў пра партыйную прыналежнасць і падставы для зняцця кандыдата.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international