Берасцейцаў заклікаюць галасаваць толькі 23 верасня

2012 2012-09-19T11:04:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maslouski-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Маслоўскі

Ігар Маслоўскі

Амаль тры гадзіны ўвечары 18 верасня доўжыўся пікет у цэнтры Брэста, які ладзілі кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс і Ігар Маслоўскі.

Па словах Маслоўскага, асноўнай тэмай гутарак з выбаршчыкамі было датэрміновае галасаванне. “Мы казалі, чаму варта прагаласаваць менавіта 23 верасня, - распавядае старшыян Брэсцкай абласной струткуры БСДП (Г). - Таксама інфармавалі людзей, што, калі іх прымушаюць галасаваць датэрмінова, яны могуць звярнуцца да нас альбо са скаргай у выбарчую камісію ці пракуратуру”.

Ігар Маслоўскі таксама адзначыў, што некаторыя людзі заявілі пра свой намер увогуле не браць удзел у выбарах, іншыя падтрымлівалі заклік ісці галасаваць непасрэдна 23 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international