Жодзіна: скрыня для датэрміновага галасавання засталася з вялікай шчылінай

2012 2012-09-19T10:24:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Аляксей Лапіцкі

Фота: Аляксей Лапіцкі

У першы дзень датэрміновага галасаваньня старшыня Кастрычніцкай участковай камісіі № 19 (гарадзкая паліклініка) Жодзінскай выбарчай акругі №64 Тацяна Новікава адмовілася належным чынам апячатаць шчыліну паміж накрыўкай і корпусам скрыні для датэрміновага галасавання, у якую пасля яе ўласнай праверкі (па прапанове назіральніка Аляксея Лапіцкага) свабодна праходзілі аркушы паперы фармату А4.

Перад гэтым яна кансультавалася па тэлефоне нібыта з акруговай камісіяй, а на самой справе -- з адказнай супрацоўніцай аргаддзелу Жодзінскага выканкаму Аленай Трапашкай, якая зусім не ўваходзіць у склад АВК, і толькі потым (па прапанове таго ж назіральніка) доўга перамаўлялася з сакратаркай акруговай камісіі Тацянай Краўцэвіч (начальнікам таго ж аргаддзелу Жодзінскага выканкаму). 

Пытанне скырні вырашалася кіраўніцтвам участковай і акруговай  камісій і выканкаму амаль напрацягу 20 хвілінаў. Але ў выніку скрыня для датэрміновага галасавання на ўчастку так і не была апячатаная належным чынам.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international