Вынікі назірання за першым днём датэрміновага галасавання
Справаздача па выніках назірання
за першым днём датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання
200 кароткатэрміновых і 95 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 150 выбарчых участках на ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых населеных пунктах.
Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца, з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 2,3 % ад 6 349 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны) і дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання.
Дыяграма адлюстроўвае інфармацыю са 150 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 19 верасня.
Выяўленыя парушэнні
*Інфармацыя з 102 выбарчых участкаў, апрацаваная на 10.00 раніцы 19 верасня:
па падліках назіральнікаў удзел у датэрміновым галасаванні прынялі 3221 чалавек
па дадзеных УВК удзел у датэрміновым галасаванні прынялі 3346 чалавек
Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца назіранне за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці пра вынікі назірання.
Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Інфармацыю пра кампанію можна знайсці на сайтах праваабарончага цэнтра «Вясна» (http://spring96.org) і РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (http://www.belhelcom.org).
http://elections2012.spring96.org/