Гомель: меркаваны праўладны кандыдат зняўся з выбараў

2012 2012-09-19T09:41:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakapenka-igar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская-Навабеліцкая акруга №36 стала безальтэрнатыўнай. Тут з выбараў знялі свае кандыдатуры і меркаваны праўладны, і апазіцыйны кандыдаты. Сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых зняў сваю кандыдатуру па рашэнню з’езду партыі, а кандыдат Ігар Пракапенка 17 верасня напісаў адпаведную заяву. Акруговай камісіі дадалося працы: заклейваць на ўсіх інфармацыйных стэндах фатаграфіі і апазіцыянера, і праўладнага кандыдата. Ігар Пракапенка працаваў памочнікам прэзідэнта – галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці. 6 верасня Аляксандр Лукашэнка вызваліў Ігара Пракапенку ад займаемай пасады. Прычыны такога рашэння афіцыйна не тлумачыліся. Але перад тым, як з пасады галоўнага інспектара па Гомельскай вобласці быў звольнены Ігар Пракапенка, быў вызвалены ад пасады і старшыня Гомельскага гарвыканкаму Віктар Піліпец.

Зараз па Гомельскай-Набваліцкай акрузе №36 балатуецца адзін кандыдат – вылучэнец ад ЛДП Сяргей Мельнікаў, энергетык, 1981 года нараджэння.

Сітуацыю са зняццем перад датэрміновым галасаваннем праўладнага кандыдата праваабаронца БХК Віктар Адзіночанка называе «экзатычнай». «Гэта адна з самых экзатычных сітуацый па краіне на гэтых выбарах. Відавочна, што ад ўлады на выбары ішоў Ігар Пракапенка, ад прадстаўнікі ЛДП, якія вылучыліся ва многіх акругах вобласці - проста статысты, спарынг-партнёры. Прадстаўнікі ўлады ішлі на выбары шчыльнымі радамі, а тут агалілі адзін участак фронту», - пракаментаваў Віктар Адзіночанка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international