Гародня: участковая камісія адмаўлялася рэгістраваць назіральніцу

2012 2012-09-19T09:36:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziranniezabaronena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 У Гародні прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” дамагліся рэгістрацыі назіральніцы. Першапачаткова камісія выбарчага ўчастку №15 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі адмовілася рэгістраваць назіральніцу Алену Ксенз на той падставе, што яна не з’яўляецца сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры тым у дзяўчыны патрабавалі партыйнае пасведчанне. Прыйшлося ў сітуацыю ўмяшацца каардынатарам і юрыстам кампаніі “За справядлівыя выбары”, якія прыехалі і давялі ўчастковай камісіі, што яна парушае заканадаўства, паколькі палітычная партыя мае права вылучаць назіральнікамі як сваіх сябраў, так і іншых грамадзян, якія могуць быць яе прадстаўнікамі. Урэшце ўчастковая камісія атрымала на свой запыт жорсткае ўказанне з Цэнтральнай выбарчай камісіі і зарэгістравала назіральніцу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international