Замежнікаў, затрыманых у Магілёве, чакае дэпартацыя?

2012 2012-09-19T08:57:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 верасьня ў Магілёве пад час правядзеньня семінару супрацоўнікі міліцыі супольна з прадстаўнікамі дэпартамента па па грамадзянстве і міграцыі  затрымалі некалькі замежных грамадзян. Гэта прадстаўнікі міжнароднай моладзевай ліберальнай арганізацыі з Аўстрыі, Германіі, Нідэрландаў, ЗША. Семінар быў прысвечаны выбарам.

Пазней стала вядома, што Ленінскім аддзелам па грамадзянстве і міграцыі Магілёва  распачаты адміністрацыйны працэс супраць шасьцярых замежнікаў, якія прыбылі ў Беларусь на запрашэньне жыхара абласнога цэнтра, актывіста няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум» Юрыя Стукалава.  Паводле спадара Стукалава сёньня замежнікам пагражае штраф альбо дэпартацыя. Пра гэта паведамляе Радыё “Свабода”.

Замежнікаў затрымалі ў тэхнапарку «Магілёў» на сустрэчы з актывістамі няўрадавых арганізацый. Паводле Юрыя Стукалава, у іхных візах у якасьці мэты візыту ў Беларусь пазначаны турызм.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international