Бабруйск: Назіральнікі рэгіструюцца не без праблем

2012 2012-09-18T18:15:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyjavybuchastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскія прадстаўнікі дэмсілаў рэгіструюцца ў якасці назіральнікаў. Са словаў мясцовай старшыні прафсаюза РЭП Галіны Смірновай, толькі ад іх суполкі вылучаецца больш за 40 чалавек.

-Шмат хто з іх ужо прайшоў рэгістрацыю, яшчэ 20 чалавек выказалі імкненне назіраць ад партыі АГП, ад партыі Справядлівы Свет будзе чалавек шэсць, гэта толькі тыя людзі, пра якіх я ведаю. У людзей з нашай прафсаюзнай суполкі пакуль не было сур’ёзных праблем падчас рэгістрацыі, - адзначыла Галіна Смірнова.     

Бабруйчанку Наталлю Камінскую ўвёў у зман супрацоўнік міліцыі. Учора, 17 верасня, яна прыйшла на ўчастак № 35 (Ленінская акруга) каля 16.00, каб зарэгістравацца назіральніцай. На месцы быў толькі міліцыянт, які паведаміў, што сакратар пакуль адсутнічае, але “прыйдзе ў 18.00 і будзе дзяжурыць усю ноч”. Але калі жанчына вярнулася на ўчастак праз две гадзіны, там ужо нікога не было. Наталля Камінская прайшла рэгістрацыю толькі сёння раніцай, але з-за “прагула” сакратара не змагла прысутнічаць падчас апячатвання скрыні для бюлетэняў.

Некалькі чалавек не змаглі прайсці рэгістрацыю з першага разу.

-  Мне адмовілі ў рэгістрацыі, бо ў дакументах не быў указаны тэлефон арганізацыі, раней я з такімі праблемамі не сутыкалася. Буду спрабаваць яшчэ раз, - кажа бабруйчанка Данута Жлячэнка. - Але я выпадкова даведалася, што на ўчастку № 29 (Ленінская акруга) ужо пачалося прымусовае датэрміновае галасаванне. Я стаяла на ганку ўчастка і адтуль выйшлі тры навучэнкі аўтатранспартнага каледжа. Яны прызналіся, што іх прымушаюць галасаваць датэрмінова. Гэта чулі і іншыя людзі, каторыя стаялі з намі побач.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international