Бабруйск: апазіцыянера знялі з выбараў толькі пасля тэлефанавання Ярмошынай

2012 2012-09-18T17:22:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitplakat-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мацвей Хатары не прадастаўляў у АВК ніякай інфармацыі пра сябе, нават фотаздымак былога кандыдата для плаката камісія знайшла сама.

Мацвей Хатары не прадастаўляў у АВК ніякай інфармацыі пра сябе, нават фотаздымак былога кандыдата для плаката камісія знайшла сама.

У бабруйскага сябра АГП Мацвея Хатары ўзніклі часовыя цяжкасці са зняццём з выбараў. Вырашылася пытанне толькі пасля прамога загаду старшыні АВК з Цэнтральнай выбарчай камісіі.

- Старшыня Ленінскай акруговай камісіі Уладзімір Вяткін доўга адмаўляўся зняць Мацвея Хатары з выбараў, - кажа старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў. – Спачатку з’явілася інфармацыя, што сябры АВК не бачаць на пратаколе аб зняцці пячаткі. Потым выявілася, што наш спікер сам мусіць напісаць заяву аб зняцці. Але Мацвей зараз у ад’ездзе - гэта па-першае. А па-другое, такое рашэнне было прынятае на партыйным з’ездзе і яно павінна мець вагу.

Віктар Бузінаеў кажа, што пытанне вырашылася пасля асабістага тэлефанавання Лідзіі Ярмошынай у Ленінскую АВК. Хутка на выбарчых участках акругі пад фотаздымкамі Мацвея Хатары павінен з’явіцца надпіс “выбыў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international