viasna on patreon

Наста Палажанка: "Жыве Беларусь!" (відэа)

2012 2012-09-18T20:37:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/images.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сеціве з’явіўся чарговы фільм з серыі "Хроніка суднага часу", які прысвечаны намесніцы старшыні зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады Фронт" Насце Палажанцы. Фільм распавядае пра дзейнасць гэтай арганізацыі і грамадзянскую пазіцыю актывісткі, якая неаднаразова падвяргалася перасьледу з боку беларускіх уладаў. Наста Палажанка апошняй з арыштаваных 19 снежня актывістак апазіцыі выйшла з турмы КГБ. Пасьля таго, як кіраўніка “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча пасьля правакацыі арыштавалі і зняволілі спачатку на 2 гады калоніі, а затым дадалі яшчэ адзін год, Палажанка стала адной з аўтарытэтных лідэраў-жанчын, што для Беларусі даволі рэдкая  з’ява.

Наста Палажанка: "Жыве Беларусь!" (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства