Мінск: асабістыя выбарчыя фонды стварылі 17 кандыдатаў у дэпутаты

2012 2012-09-18T14:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/belarusbank.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 з 87 кандыдатаў, якія балатаваліся ў дэпутаты ў Мінску, скарысталіся магчымасцю стварэння асабістых выбарчых фондаў падчас перадвыбарнай кампаніі.

Паводле інфармацыі АСБ «Беларусбанк», выбарчыя рахункі адкрылі: старшыня Завадской раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Аксана Няхайчык (Шабанаўская выбарчая акруга № 91); галоўны інспектар фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Мінпрацы, сябра КПБ Уладзімір Грынкевіч і дэкан факультэта маркетынгу БДЭУ Валеры Барадзеня (Васняцоўская акруга № 93); дырэктар Аўтобуснага парку № 2 Леанід Мажэйка (Свіслацкая выбарчая акруга № 94); галоўны ўрач 3-й дзіцячай паліклінікі Наталля Клімовіч і спецыяліст аддзела кадраў ГА «Берліс» Валеры Берыкбаеў (Чкалаўская выбарчая акруга № 96); старшыня суда Кастрычніцкага раёна Мінска Уладзімір Чаравач (Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97); галоўны ўрач 34-й цэнтральнай паліклінікі Дзмітрый Шаўцоў (Каласоўская выбарчая акруга № 106); дырэктар ПУП па аказанні паслуг Уладзіслаў Цітовіч (зарэгістраваны ва Усходняй выбарчай акрузе № 107).

Асабістыя выбарчыя фонды стварылі і лідэры Партыі БНФ і АГП Аляксей Янукевіч і Анатоль Лябедзька, які балатаваўся па Аўтазаводской акрузе № 92 і Старавіленскай акрузе № 105 адпаведна.

Рахункі завялі і сябра Партыі БНФ Арцём Лява, які ўдзельнічае ў выбарах па Фрунзенскай акрузе № 101, сябра БСДП (Грамада) і актывістка кампаніі «Гавары праўду!» Таццяна Караткевіч, балатуецца па Кальварыйскай акрузе № 104, і прадстаўнік АГП Вольга Кавалькова, якая прадстаўляе Шабанаўскую выбарчую акругу № 91.

Нагадаем, што кандыдаты ад АГП і ПБНФ 15 верасня прынялі рашэнне аб зьняцці сваіх кандыдатаў з выбараў.

Выбарчыя фонды стварылі і дзеючыя дэпутаты парламента, якія ўдзельнічаюць у выбарах зноў - Валянціна Леаненка (Купалаўская акруга № 95) і Віталь Бусько (Усходняя акруга № 107). Таксама створаны выбарчы фонд старшыні Мінгарсавета Міхаіла Савановіча, які на парламенцкіх выбарах вылучаецца па Кальварыйскай акрузе № 104.

Усяго ў Беларусі выбарчыя фонды стварылі 84 кандыдаты ў дэпутаты.

Кожны кандыдат у дэпутаты мае права на стварэнне фінансавага фонду ў памеры не больш за 1 000 базавых велічынь (100 млн. рублёў). Фонд можа быць сфарміраваны за кошт уласных сродкаў кандыдатаў у памеры не больш чым 20 б.в. (2 млн. рублёў). Ахвяраванні ад фізічных асоб не павінны перавышаць 5 б.в. (500 тыс. рублёў), ад юрыдычных асоб - 10 б.в. (1 млн. рублёў). Замежныя грамадзяне і арганізацыі не могуць уносіць ахвяраванні на рахунак кандыдатаў. Гэта абмежаванне таксама датычыцца міжнародных арганізацый і ананімных ахвярадаўцаў.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international