Праваабаронца Алег Воўчык, кандыдат у дэпутаты па Вяснянскай выбарчай акрузе Менска, напісаў заяву ў выбарчую камісію аб зняцці з выбараў

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сваёй заяве ён піша: «На працягу апошніх 10 дзён я звяртаўся ў беларускія друкарні з просьбай апублікаваць мае перадвыбарныя ўлёткі. Аднак ні адна з іх не згадзілася выканаць заказ.

Людзі знаходзяцца ў страху за свой бізнэс у выпадку друкавання ўлёткі прадстаўленага мной зместу. Ва ўлётцы я не заклікаю да звяржэння ўлады, распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Фактычна, ва ўлётцы быў выкладзены тэкст майго радыёвыступу на радыё «Сталіца» 20.12.06 г. Некаторыя дырэктары друкарняў проста кажуць, што людзі ў цывільным «параілі» не друкаваць прадукцыю дэмакратычным кандыдатам.

Лічу, што ў такіх умовах правядзенне паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі, у роўных умовах са ўсімі кандыдатамі, дзе можна свабодна выказаць свае погляды на сітуацыю ў краіне, немагчыма.

У сувязі з вышэйпададзеным, я прыняў рашэнне зняць сваю кандыдатуру кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Вяснянскай выбарчай акрузе.

Мне зразумела, што выбараў у нашай краіне ўжо няма. Усе вы, сябры выбарчых камісій, удзельнічаеце ў загадзя спланаваным мерапрыемстве і на вас ляжыць персанальная адказнасць за нявер’е народа ў выбары і недавер цяперашняй уладзе.

Гэтым я падтрымліваю заклік лідэра БСДП (Г) Аляксандра Казуліна не ўдзельнічаць у такіх выбарах», паведаміла прэс-служба Хартыя'97.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international