Барысаў: калі прагаласавалі «дзясяткі вайскоўцаў» - загадка

2012 2012-09-18T14:48:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saldaty-galasav.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, у першы дзень датэрміновага галасавання, на сайце газеты «Адзiнства» (рэдактар ​​Вера Пратасевіч http://spring96.org/ru/news/48992) з'явілася публікацыя пра тое, як праходзяць выбары ў воінскіх частках Барысаўскага гарнізона.

У Барысаве па двух выбарчых акругах - гарадской № 62 і сельскай № 63 - створана 9 участкаў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі злучэння і воінскіх частак, якія дыслакуюцца ў горадзе. У публікацыі «У войсках да выбараў гатовыя» http://www.adzinstva.by/?p=69233#more-69233, падпісанай падпалкоўнікам запасу Мікалаем Макарэвічам, распавядаецца аб гатоўнасці гэтых участкаў да выбараў.

І ўсё б нічога, калі б не апошні абзац артыкула. «Як вядома, пачынаючы з 18 верасня, у краіне ўжо пачалося датэрміновае галасаванне. Скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і зрабіць свой выбар загадзя змаглі ўжо і некалькі дзясяткаў вайскоўцаў у сувязі з планавымі адпачынкамі або службовымі камандзіроўкамі», - піша аўтар. Час, калі публікацыя апынулася на сайце газеты - 10.02 18.09.2012 г. – дазваляе рабіць выснову, што за дзве хвіліны галасавання ў выбарах ужо прынялі ўдзел «некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых». Прычым, за дзень да нібыта пачатку датэрміновага галасавання. Калі галасуюць барысаўскія ваенныя, застаецца толькі здагадвацца.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства