У Менску затрыманыя моладзевыя актывісты і журналісты (абноўлена)

2012 2012-09-18T16:15:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicejskajamashyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15.40. Журналіста Аляксандра Баразенку адпусцілі без складання пратаколу. Актывісты "Zмены" застаюцца ў Фрунзенскім РУУС: на іх складаюць пратаколы (па якім артыкуле, пакуль невядома) і забіраюць рэчы.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў на 14.25, усіх журналістаў, за выключэннем Аляксандра Баразенкі (тэлеканал "Белсат"), адпусцілі без складання пратаколаў.

***

Сёння, 18 верасня, у раёне станцыі метро “Пушкінская" затрыманыя чацвёра актывістаў “Zмены”, а таксама беларускія і нямецкія журналісты.

Актывісты “Zмены”, моладзевага крыла кампаніі “Гавары праўду!”, планавалі правесці акцыю па раздачы баршчу мінакам непадалёк ад універсама “Фрунзенскі”. Аднак яны не паспелі нават раскласціся – супрацоўнікі міліцыі затрымалі ўсіх удзельнікаў меркаванай акцыі: Паўла Вінаградава, Ягора Віняцкага, Аляксандра Арцыбашава, Ганну Курловіч. Сярод затрыманых ёсць журналісты – Аляксандр Баразенка, Сяргей Грыц, Васіль Фядосенка, Павел Падабед, Таццяна Зянкевіч, а таксама аператар і журналіст здымачнай групы з Нямеччыны, якія планавалі асвятляць акцыю.

Як распавёў адзін з відавочцаў падзеі, невядомыя ў цывільным падбеглі адразу перад пачаткам пікету. Іх увагу прыцягнулі ў першую чаргу замежныя журналісты - здымачная група нямецкага тэлеканала ZDF. Пасля таго як астатнія журналісты пачалі здымаць затрыманне немцаў, людзі ў цывільным сталі затрымліваць і іх, адзначыў сведка.

Усіх затрыманых даставілі ў РУУС Фрунзенскага раёна Менска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international