Рыгор Кастусёў: “З ЦВК і акруговай камісіі мне даслалі адпіскі”

2012 2012-09-18T10:56:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastusiouslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў 17 верасня атрымаў адказы на свае скаргі, які ён падаваў у ЦВК і акруговую камісію “на незаконнае выкарыстанне службовага становішча кандыдатам у дэпутаты Агеевым А. В.”. Як ліча Рыгор Кастусёў, з ЦВК і акруговай камісіі яму даслалі проста адпіскі.

“17 верасня я атрымаў адказ з ЦВК на пададзеную мной скаргу на выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу кандыдатам у дэпутаты па Шклоўскай выбарчай акрузе № 90, намеснікам старшыні КДК Беларусі Аляксандрам Агеевым, - распавядае Рыгор Кастусёў. – У гэты ж дзень мне прыйшоў таксама і адказ з акруговай камісіі на такую ж скаргу наконт выкарыстання Агеевым адміністрацыйнага рэсурсу, якую мы падавалі ў камісію сумесна з іншым кандыдатам у дэпутаты, Зінаідай Мілешчанка. Лічу, што і ЦВК, і акруговая камісія даслалі мне проста адпіскі. З іх адказаў вынікае, што кандыдату-начальніку можна рабіць усё што заўгодна, парушэнняў усё роўна камісіі не заўважаць. Гэта дэмакратычных кандыдатаў караюць адразу ж за любую надуманую правіннасць, а ў дзеяннях спадара Агеева акруговая камісія і ЦВК “не бачаць парушэнняў патрабаванняў Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у частцы выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу ў правядзенні перадвыбарчай агітацыі”. Вось ён і працягвае выкарыстоўваць гэты рэсурс напоўніцу, арганізоўваючы зараз ужо сустрэчы з выбаршчыкамі на прадпрыемствах у працоўны час. І не для кога ў Шклоўскай выбарчай акрузе № 90 не з’яўляецца сакрэтам, што людзей на гэтыя сустрэчы зганяюць райвыканкамаўскія чыноўнікі і і кіраўніцтва арганізацый і прадпрыемстваў. Аднак я ўжо ў гэтыя гульні з “выбарамі” не гуляю”.

Учора ж, 17 верасня, Рыгор Кастусёў падаў у акруговую камісію Шклоўскай выбарчай акругі № 90 заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў у Палату прадстаўнікоў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international