Магілёў: на сустрэчу з Леанідам Падбярэцкім ніхто з выбаршчыкаў не прышоў

2012 2012-09-18T10:51:53+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magil-abvestka-padbiarecki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сам кандыдат у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) і грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Леанід Падбярэцкі лічыць, што людзі ні ў што болей не вераць - ні ў выбары, ні ў кандыдатаў, таму і выказваюць сваю пазіцыю нагамі.

“Наша грамадства скаваў параліч. Усё паралізавана. Паралізавана як улада, так і людзі, якія баяцца ўсяго. Пры асабістых сустрэчах, сам насам, яны адкрыта выказваюць сваю пазіцыю і дзеляцца думкамі, а на масавыя сустрэчы яны хадзіць баяцца, бо баяцца наступстваў за гэта. Ад таго і безыніцыятыўнасць і абыякавасць да ўсіх палітычных кампаній у краіне”, - кажа кандыдат у дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84 Леанід Падбярэцкі.

Падбярэцкі адзначае, што ў яго запланаваны яшчэ тры сустрэчы з выбаршчыкамі ў сярэдніх школах №15, 35 і 40.

“Мусіць адбыцца сустрэча з выбаршчыкамі ў сярэдняй школе №35. Калі на яе таксама ніхто не прыйдзе, то я адмяню астатнія дзве. Інфармаваць аб сустрэчах узяліся члены акруговай выбарчай камісіі. Як яны робяць сваю працу, мы ўсе бачым. Бачна таксама, што на інфармаванне аб сустрэчах не хапае рэсурсаў, і не ўсе ў свабодным доступе маюць такую інфармацыю” , - кажа Леанід Падбярэцкі.

Нагадаем, што сустрэча з апазіцыйным кандыдатам у дэпутаты мусіла адбыцца ў 18-00 у Палацы культуры чыгуначнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international