viasna on patreon

Кандыдат прапануе жыхарам Наваполацку падтрымаць палітвязняў

2012 2012-09-18T09:57:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bernikovich-palitviazni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яраслаў Берніковіч, актывіст кампаніі "Гавары праўду", які балатуецца па Наваполацкай выбарчай акрузе №25, на агітацыйных пікетах гаворыць не толькі пра сябе – ён нагадвае навапалачанам і пра тое, што ў Беларусі застаюцца палітвязні. І што кожны ахвотны можа выказаць ім салідарнасць і падтрымку.

На пікеце Яраслава Берніковіча два стэнды. Адзін – з партрэтам кандыдата і палажэннямі Грамадзянскай дамовы,  у межах якога працуюць удзельнікі кампаніі "Гавары праўду". Другі – з партрэтамі палітвязняў і адрасамі ўстановаў, дзе яны адбываюць тэрмін зняволення.

"Яшчэ там пазначаны дні народзінаў, так што кожны можа павіншаваць палітвязня, даслаўшы паштоўку. Можна і проста напісаць ліст – на стэндзе пазначаны адрасы. Я  знарок выставіў гэтую інфармацыю побач з маім агітацыйным пікетам, бо лічу, што наяўнасць палітвязняў у нашай краіне – гэта адна з тых праблемаў, якая вымагае тэрміновага вырашэння. І пра тое, што ў турмах утрымліваюць людзей за апазіцыйныя погляды, нікому нельга забывацца", -- сказаў Яраслаў Берніковіч.

Паводле ягоных назіранняў, жыхары Наваполацка звяртаюць увагу на інфармацыю пра палітвязняў: мінакі прыцішваюць хаду, каб лепей разгледзець стэнд. І тыя, хто наважваецца распачаць гутарку з кандыдатам, таксама нярэдка хочуць абмеркаваць менавіта гэтую тэму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства