Кандыдаты ў дэпутаты Вінцук Вячорка, Вадзім Канапацкі і Сяргей Карповіч зьвярнуліся ў пракуратуру і Мінскую гарадзкую выбарчую камісію са скаргай на неправамоцныя дзеяньні службовых асобаў

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

СКАРГА

Аб неправамоцных дзеяннях службовых асоб.

05.01.2007г. у раёне мікрараёна Шабаны ў г. Мінске супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы аўтамабіль у якім я, Карповіч Сяргей Валянцінавіч, перавозіў друкаваную прадукцыю, якая была выраблена ў адпаведнасці арт.45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а менавіта аплачана з бюджэту Рэспублікі Беларусьдля правядзення агітацыі за абрання дэпутатамі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў мяне, а таксама Вячорку Валянціна Рыгоравіча і Канапацкага Вадзіма Пятровіча. Дадзеная прадукцыя ўтрымлівала ў сабе ўсе неабходныя звесткі, якія прадугледжаны выбарчым заканадаўствам. Затрыманне было праведзена супрацоўнікам Завадзкога РУУС г. Мінска старэйшым лейтынантам Дунаям В.С. Лічым дадзеныя дзеянні незаконымі па наступных падставах.

1. У адпаведнасці з арт.45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь агітацыйная друкаваная прадукцыя павінна ўтрымліваць у сабе назву і адрас арганізацыі (індывідуальнага прадпрымальніка), які вырабіў друкаваную прадукцыю,тыраж і нумар заказу, нумар ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасць і дату яе выдачы. У дадзеным выпадку ўсе матэрыялы ўтрымлівалі неабходныя звесткі, былі выраблены з улікам аплаты з бюджэту Рэспублікі Беларусь.

2. У супрацоўнікаў міліцыі выклікала падозранне сапраўднасць таварна-транспартнай накладной на транспартціроўку прадукцыі. Лічым дадзеныя падставы надуманымі, т.к. заканадаўства не прадугледжвае затрыманне прадукцыі на падставе памылак, якія нават калі і мелі месца, то былі здзейсненыя арганізацыяй, якая вырабляла дадзеную друкаваную прадукцыю, а не кандыдатамі ў дэпутаты.

3. Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі перашкаджаюць нам весці агітацыйную кампанію, парушаюць выбарчыя правы грамадзян, а таксама нашыя правы і законыя інтарэсы.

4. Частка 1 ст.49 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што асобы, якія перашкаджаюць шляхам гвалту, пагроз, падмана, подкупу ці іншым сродкам весці перадвыбарчую агітацыю, а таксама службовыя асобы дзяржаўных органаў, якія здзейснілі парушэнне патрабаванняў выбарчага ці іншага заканадаўства, нясуць адказнасць, якая ўсталявана заканадаўствам.

На падставе вышэйазначага, а таксама кіруючысь Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прокуратуры Рэспублікі Беларусь», арт.49 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь ПРОСІМ:

1. у тэрміновым парадку абавязаць органы міліцыі вярнуць незакона затрыманую друкаваную прадукцыю;

2. даць адказ на гэтую скаргу ў тэрмін, які прадугледжаны арт.49 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Да скаргі дадаецца:

1. копія акта выняцця друкаванай прадукцыі.

05.01.2007г.

Вячорка В.Р.

Канапацкі В.П.

Карповіч С.В.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international