Брэсцкая вобласць: віншаваць з дэпутатствам ужо сёння можна чатырох кандыдатаў

2012 2012-09-17T19:00:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deputatckae_kresla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў на Берасцейшчыне безальтэрнатыўнымі засталіся чатыры акругі: Баранавіцкая Заходняя №5, Баранавіцкая сельская акруга №7, Пружанская № 9, Пінская гарадская акруга №14.

Па Баранавіцкай Заходняй акрузе №5 зняліся кандыдаты ад АГП Анжаліка Камбалава і сябра Партыі БНФ Мікалай Чарнавус. Дэпутатам ужо можна лічыць беспартыйную начальніка аддзелу працы, заработнай праты і ўдасканалення аргаанізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ “Атлант”-Баранавіцкі станкабудаўнічы завод Вольгу Палітыка.

Баранавіцкая сельская акруга №7 была безальтэрнатыўнай ужо з моманту рэгістрацыі кандыдатаў. “Гатовы дэпутат” тут – старшыня Баранавіцкага райвыканкаму Мікалай Язубец.

Пасля зняцця кандыдата ў дэпутаты ад АГП Аляксандра Кабанава на Пружанскай выбарчай акрузе № 9 там застаўся толькі кандыдат Аляксандр Юркевіч – старшыня Пружанскага райвыканкаму, якога і сёння ўжо можна віншаваць з дэпутатствам.

Па Пінскай гарадской акрузе №14 пасля зняцця кандыдата ад Партыі БНФ Аляксандра Рамановіча ўжо зараз можна лічыць абранай на другі тэрмін дзеючую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Зінаіду Мандроўскую.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства