ЦВК: Назіранне за перадачай пратаколаў “не прадугледжана”

2012 2012-09-17T18:43:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jarmoshyna-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Алесь Капуцкі, акрэдытаваны як назіральнік па Маладэчанскай сельскай акрузе №73, не першы раз ажыццяўляе назіранне на выбарах. Неаднойчы ён ужо сутыкаўся з тым, што акруговыя камісіі лічаць таемным працэс перадачы пратаколаў галасавання з участковых камісій – і выстаўляюць назіральніка за дзверы да моманту, калі агульныя вынікі ўжо проста зацвярджаюцца. Таму гэтым разам Алесь загадзя звярнуўся ў ЦВК з пытаннем, ці мае ён права прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі менавіта ў часе паступлення ў гэтую камісію пратаколаў і ўстанаўленні вынікаў выбараў па акрузе.

Пасля запыту ў ЦВК Алесь Капуцкі даведаўся, што прасачыць за працэсам паступлення ў акруговую камісію пратаколаў  участковых камісій аб выніках галасавання ён так і не зможа. ЦВК адказала: “такія правы не прадугледжаны”, а назіральнік “можа толькі  прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі пры ўстанаўленні вынікаў выбараў па выбарчай акрузе”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international