viasna on patreon

Віншавальны тыдзень для Алеся Бяляцкага!

2012 2012-09-23T18:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-syd2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на судзе. Фота Еўрарадыё

Алесь Бяляцкі на судзе. Фота Еўрарадыё

Свой юбілейны дзень народзінаў праваабаронца сустрэне за кратамі – 25 верасня Алесю Бяляцкаму спаўняецца 50 гадоў. Усім, хто не збіраецца абыйсці гэтую падзею бокам, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прапануе далучыцца да віншавальнага тыдня.   

Мы мяркуем, што краты не стануць вялікай перашкодай для таго, каб падараваць юбіляру самае каштоўнае – шчырыя і сардэчныя пажаданні, выказаць словы падтрымкі і падзяліцца вераю ў ягонае найхутчэйшае вызваленне. 

Для гэтага мы з задавальненнем падкажам вам шэраг магчымасцяў.

  1. Даслаць віншавальную паштоўку на адрас:
    213807 Магілёўская вобл., г.Бабруйск, вул.Сікорскага,1
    папраўчая калонія №2, атрад №14
    Бяляцкаму Алесю Віктаравічу

  2. Даслаць віншавальную тэлеграму.
    Для гэтага можна скарыстацца тэлефоннай паслугай: у Менску тэлеграмы прымаюцца на нумар 166 (пры адпраўленні тэлеграмы імя па бацьку адрасата ўказваецца абавязкова).

  3. Даслаць віншавальны ліст з дапамогай інтэрнэт-сэрвіса convert.by:
    пішаце тэкст свайго ліста ў адпаведнай форме на сайце, а каманда валанцёраў адпраўляе гэты ліст за вас абсалютна бясплатна ў папяровым канверце.   

  4.  Дасылаць свае здымкі з візуалізаваным віншаваннем для Алеся
    на е-mail viasna@spring96.org – гэтыя здымкі будуць змешчаны ў віншавальным буклеце, які таксама будзе дасланы Алесю.
  5. Змяшчаць аватарку з выявай Алеся ў сваіх сацыяльных сетках, заклікаючы тым самым сваіх сяброў і знаёмых далучацца да віншавальнага тыдня.

    Спампаваць аватарку:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства