Пра “бесстароннасць” валожынскай “Працоўнай славы”

2012 2012-09-17T16:57:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pracounaja_slava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзіная мясцовая валожынская газета “Працоўная слава” па змесце і форме падачы матэрыялаў мала чым адрозніваецца ад газетаў савецкіх часоў. Зразумела, што і выбарчую інфармацыю валожынцы атрымоўваюць у адпаведным стылі: ім няспынна нагадваюць, што выбары – залог захавання палітычнай і грамадскай стабільнасці, і ўсхваляюць толькі аднаго, “патрэбнага” кандыдата.

Матэрыялаў, прысвечаных выбарам, на старонках і на сайце газеты было мала, да нядаўнага часу – выключна афіцыйная інфармацыя. Цікава, што пад лагатыпам “Выбары-2012” нядаўна быў размешчаны матэрыял “Пытанні падказвае жыццё” – пра эфектыўныя вырашэнні мясцовымі чыноўнікамі праблемаў з дапамогай “гарачай лініі”.

Публікацыя “У кожнага – свой разважны выбар” быў прысвечаны сустрэчы кандыдата Станіслава Кулеша з выбаршыкамі. Журналістка Ірына Пашкевіч выдае сябе за бесстароннюю слухачку на гэтай сустрэчы і прадстаўляе валожынцам невядомага кандыдата, жыхара аграгарадку Беразінскае. Падчас сустрэчы яна ўпэўніваецца, што Кулеш умела кіруе прадпрыемствам, па-бацькоўску аб усіх клапоціцца, ведае, як трэба выхоўваць дзяцей, і наогул - працавіты, дысцыплінаваны, гаспадарлівы і неабыякавы. Урэшце матэрыял “бесстаронняй выбаршчыцы” ператварыўся ў агітацыю за кандыдата, а напрыканцы аўтарка наўпрост заклікала землякоў зрабіць правільны выбар.

Артыкул “Выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь – залог захавання палітычнай і грамадскай стабільнасці ў краіне” распавядаў, як працуе беларускі парламент. Чытачам паведамлялася між іншым, што асобны акцэнт у дзейнасці парламента “робіцца на рэалізацыю задач, пастаўленых кіраўніком дзяржавы ў штогадовых Пасланнях беларускаму народу і парламенту”. Асобная ўвага нададзена тлумачэнню ролі парламента ў паглыбленні інтэграцыі на прасторы СНД. І падсумаванне напрыканцы: “Сваім зацікаўленым удзелам у выбарах кожны з нас будзе садзейнічаць паслядоўнай рэалізацыі пастаўленых задач у справе ўмацавання дзяржаўнасці, падтрымання стабільнасці і ўмацавання аўтарытэту краіны ў цэлым”.

Праўда, застаецца незразумелым, якая цікавасць удзелу ў выбарах можа быць ў валожынскага выбаршчыка, які са старонак газеты нават не можа даведацца, што ў бюлетэні будзе не адно прозвішча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international