Гродзеншчына: безальтэрнатыўных акругаў паболела

2012 2012-09-17T15:44:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodzienshchyna-mapa.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гродзенскай вобласці пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў у дэпутаты налічваецца шэсць безальтэрнатыўных выбарчых акругаў.

На Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 49 застаўся толькі Аляксандр Сягоднік - начальнік упраўлення адукацыі Гродзенская аблвыканкама. Сябра АГП Іван Крук зняў сваю кандыдатуру.

На Гродзенскай сельскай арузе № 52 у бюлетэнях для галасавання будзе толькі прозвішча Аляксандра Мяжуева - начальніка Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных сіл РБ. Сябра партыі БНФ Аляксандр Стральцоў зняў сваю кандыдатуру.

На Смаргонскай выбарчай акрузе № 59 застаўся Валерый Кокыш,  генеральны дырэктар прадпрыемства “Гроднааблдарбуд”. Сябра АГП Мікалай Уласевіч зняў сваю кандыдатуру.

На Наваградскай выбарчая акрузе № 57 - Андрэй Навумовіч, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Сябра БНФ Наталля Ваўчок зняла сваю кандыдатуру.

На Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 - Анатоль Коханаў, старшыня СВК “Малабераставіцкі элітгас” Бераставіцкага раёна. Сябра БНФ Віктар Марчык са Слоніма зняў сваю кандыдатуру.

І па Шчучынскай выбарчай акрузе быў зарэгістраваны толькі адзін кандыдат  - Сяргей Ушкевіч, старшыня Шчучынскага райвыканкама.

З апазіцыйных партыяў удзел у выбарчым марафоне працягвае “Справядлівы свет”.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international