БРСМ заклікае да ўдзелу ў выбарах

2012 2012-09-17T13:20:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/minsk-brsm-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Моладзевы марафон праходзіць па ўсёй краіне пад лозунгам “Зрабі свой выбар”. Фінансуюць гастролі мясцовыя ўлады.

Як паведамляецца на сайце арганізацыі, марафон рэалізуецца ў межах аднайменнай праграмы БРСМ па ўдзеле ў кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.  Лозунг “Зрабі свой выбар” БРСМ пачаў выкарыстоўваць у 2010 годзе  - падчас святкавання 90-годдзя камсамола.

На выходных мерапрыемствы ў Мінску адбыліся адразу на шасці пляцоўках. Паводле арганізатараў, мэта – разнастаіць вольны час моладзі, дапамагчы ім праявіць сябе. Але разам з тым, нагадаць, што 23 верасня адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, заклікаць выбаршчыкаў прагаласаваць. Падчас канцэртаў моладзь стаяла з расцяжкамі “За стабільную Беларусь”, “Мы за выбары”.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international