Заўтра ў Ленінскім раённым судзе г.Гродна адбудзецца суд па крымінальнай справе адносна Логінава Вадзіма і Крывінцова Аляксея (абноўлена)

2007 2007-01-08T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальная справа супраць гарадзенскіх хлопцаў па арт. 341 Крымінальнага Кодэксу за графіці супраць БРСМ была ўзбуджаная яшчэ ў верасні, аднак вядома пра гэта стала толькі сёння. Арт. 341 Крымінальнага Кодэксу прадугледжвае пакаранне за апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці. Актывістам пагражае штраф, арышт да трох месяцаў альбо грамадскія працы.

Крымінальная справа была заведзена паводле пастановы начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Гродна падпалкоўніка міліцыі А.Н. Зіновіка ў канцы верасьня 2006 году. Маладых хлопцаў вінавацяць у тым, што 22 верасьня 2006 году яны распісалі фарбай два будынкі па вуліцы Курчатава і Дзяржынскага напісамі “циничного содержания”. Зьмест напісаў датычыў крытыкі БРСМ. Матэрыяльныя страты дазнавальнік міліцыі старэйшы лейтэнант Д.Н. Шкулепа ацаніў у суму 51 420 і 300 000 беларускіх рублёў. Выдаткі на рамонт сьценаў хлопцамі былі выплачаныя. Але зараз ім пагражае куды больш жорсткае пакараньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international