Віцебская дзяржаўная газета раскрытыкавала дэбаты і кандыдатаў

2012 2012-09-17T12:42:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kankurenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналіст Сяргей Кочатаў у абласной газеце "Народнае слова" заявіў, што тэле- і радыёдэбаты "не сталі нечаканымі, відовішчнымі і змястоўнымі". Кадыдаты-удзельнікі і шэраговыя тэлегледачы маюць супрацьлеглыя меркаванні.

Спадар Кочатаў лічыць, што кандыдаты "рабілі ўсё што заўгодна – усхвалялі і бэсцілі ўладу і адно аднаго, прэзентавалі адно аднаму свае праграмы, віртуальна пляваліся, пагражалі імпічментам, люстрацыяй і нацыяналізацыяй" і "не згадвалі пра тое, што іх могуць глядзець выбаршчыкі, якія хочуць зразумець: чаго патрабуюць гэтыя людзі".

Мімаходзь абразіўшы кандыдатаў, назваўшы іх "фанабэрыстымі і самаўпэўненымі", С.Кочатаў піша: "калі час абмежаваны, тэма дэбатаў не канкрэтызавана, чакай бяды. Яна і здарылася…"  І толькі як мае быць запалохаўшы чытачоў "бедамі" ад дэбатаў, журналіст канкрэтызуе, што яму, уласна кажучы, не спадабалася. Высветлілася, што гэта ўсяго толькі недастатковы вопыт публічных выступаў і невысокі ўзровень маўленчай культуры ў большасці кандыдатаў. Маўляў, яны дапускалі арфаэпічныя памылкі, будавалі надзвычай складаныя сказы, дэманстравалі няведанне псіхалогіі зносінаў і гэтак далей. Паводле артыкула ў "Народным слове", "першы блін выйшаў комам"…

З гэтай пазіцыяй катэгарычны не згодны кандыдат у дэпутаты па Аршанскай-Гарадской выбарчай акрузе Мікалай Петрушэнка:

"Тэледэбаты з маім удзелам былі ў "апошніх серыях", і мяне людзі запомнілі. Стаю сёння на пікеце ў Воршы, а да мяне падыходзяць, бо пазнаюць. Паказальна, што да тэледэбатаў падчас пікетаванняў у мяне бралі куды меней агітацыйных улётак, а цяпер цікавяцца, бяруць, разглядаюць, чытаюць… І яшчэ хачу адзначыць: многія кажуць, што бачылі тэледэбаты з маім удзелам не па тэлевізары, а праз інтэрнэт. На youtube гэты запіс, размешчаны маімі сябрамі, мае амаль 6, 5 тысяч праглядаў! На сайце "Нашай нівы" - каля 1, 5 тысяч… І пасля гэтага нехта скажа, што выбаршчыкі не зацікавіліся? Гэта толькі знарок такое можна напісаць, каб мець падставы для адмены тэледэбатаў на будучых выбарах… Ды мы абудзілі Воршу, я лічу!"

Кандыдат па Віцебскай-Сельскай акрузе №21, вылучэнец ад Парты БНФ Леанід Аўтухоў яшчэ да дэбатаў прапанаваў сваім апанентам тэмы для абмеркавання. Якраз каб пазбегнуць пэўнай сумяціцы ў размовах, пра што і пісаў журналіст дзяржвыдання.

"Але ж апаненты не пагадзіліся размаўляць ні пра неабходнасць вызвалення палітвязняў, ні пра патрэбу Беларусі ў замежных інвестыцыях, ні пра крызіс у нашай эканоміцы", - гаворыць актывіст.

Аўтухоў таксама лічыць, што размовы пра "адсутнасць навыкаў эфектыўных зносінаў", пра "сур'ёзныя праблемы ў сацыяльнай камункацыі" і пра тое, што асобныя кандыдаты "дэманструюць узоры нізкай моўнай культуры", дзяржаўная газета завяла знарок, каб адцягнуць увагу выбаршчыкаў ад сутнасці дэбатаў. А яны іншым разам былі  вельмі вострыя. І тыя, каго прынята называць "праўладнымі кандыдатам", выглядалі часам не лепшым чынам, калі не маглі адказаць на пытанні сваіх апанентаў "ад апазіцыі".

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international