Крычаў: першы агітацыйны пікет (фота)

2012 2012-09-17T11:13:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankevich-krychau-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня ў Крычаве быў нарэшце выстаўлены першы агітацыйны пікет за кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Правядзенне пікету ў дазволеным уладамі месцы каля гарадскога стадыёна “Сож” арганізавалі прыхільнікі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83, які карыстаецца падтрымкай кампаніі “Гавары праўду”, Валерыя Каранкевіча.

“Неабходна адзначыць, што крычаўскія ўлады выдзелілі для правядзення пікетавання, таксама як і хоцімскія, месца, дзе людзі практычна не ходзяць, - распавядае Валерый Каранкевіч. – За ўвесь дзень да нас падыйшло толькі дванаццаць дарослых людзей. Я гэта асабіста падлічыў. Затое ўвага з боку праваахоўных органаў была падвышаная: пастаянна непадалёк ад нашага пікету знаходзілася некалькі супрацоўнікаў міліцыі, ну а двое невядомых у цывільнай вопратцы з машыны вялі відэаздымку ўсіх, хто падыходзіў да нашага пікету. Знаёмыя жыхары Крычава казалі, што гэта супрацоўнікі мясцовага межрайаддзела КДБ, але сцвярджаць я гэта не магу, бо асабіста іх не ведаю, ну а яны нам не прадстаўляліся, самі разумееце. Аднак лічу, што пікетаванне не прайшло дарэмна, бо па гораду пайшоў розгалас, што ў Крычаве з’явіўся агітацыйны пікет за дэмакратычнага кандыдата”.

Па словах Валерыя Каранкевіча, у бліжэйшы час яго прыхільнікі будуць ладзіць пікеты ў Клімавічах, дзе ўлады выдзелілі для іх правядзення сапраўды людныя месцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international