Разбіральніцтвам у падаткавай інспекцыі завершылася прэзентацыя "Arche" ў Гародні

2012 2012-09-17T09:36:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bulgakau14.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Булгакаў пад час прэзентацыі.

Валерый Булгакаў пад час прэзентацыі.

У Гародні 15 верасьня падчас прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі» быў затрыманы галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валеры Булгакаў.

Пазней Валеры Булгакаў быў вызвалены, але яго чакае суд па адміністратыўнай справе. Гэта адбылося пасля прэзентацыі гістарычнай літаратуры з удзелам аўтараў і выдаўцоў, якую ладзіла рэдакцыя часопіса. Як стала вядома, некалькі з гасцей прэзентацыі, якія апынуліся супрацоўнікамі падатковай інспекцыі, зрабіўшы так званую “кантрольную закупку”, падыйшлі да Булгакава з пытаннямі, на якой падставе ён займаецца распаўсюдам літаратуры.

Пасля гэтага рэдактара павялі ў аўтамабіль, таксама забралі ўсе кнігі. Вось што распавёў Валеры Булгакаў пасля свайго вызвалення:

- Я быў адміністрацыйна арыштаваны некалькі гадзінаў у звязку з тым, што я займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю, а менавіта ў час прэзентацыі кніжкі Яна Шумскага рэалізаваў 20 гэтых кніжак людзям, якія прыйшлі на гэтую вечарыну. Цэлая група, недзе 7-8 чалавек, ажыцяўляла захоп. Пасля з маімі кнігамі нас завезлі ў цэнтральнае ўпраўленне падатковай інспекцыі горада Гродна і там быў ажыццёўлены пералік выданняў, зроблены опіс, выпісаны пратакол. А таксама было сказана, што праз некалькі тыдняў мяне чакае суд, дзе гэтая справа будзе разглядацца. Але справа гэтая не крымінальная, а адміністрацыйная.

Цяпер галоўнаму рэдактару часопіса “Arche” Валеру Булгакаву пагражае штраф памерам да ста базавых велічынь.Дата суду пакуль не прызначаная,але разьбіральніцтва адбудзецца ў  Гарадзенскім абласным гаспадарчым судзе.

"Гарадзенская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international