Слонімцаў заклікалі не хадзіць на выбары

2012 2012-09-16T17:12:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-ivan-bedka-bajkot.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання правялі шэраг акцый, прысвечаных парламенцкім выбарам.

Падчас першай акцыі сябры згуртавання распаўсюджвалі ўлёткі “Тэсты для выбаршчыкаў”. У паштовыя скрынкі слонімцаў яны раскідалі тысячы такіх улётак. У іх для выбаршчыкаў былі прадастаўлены тэсты з дзесяці пытанняў і… адказы. Прачытаўшы ўлёткі, слонімцы змаглі зверыць свае адказы з адказамі, якія надрукаваныя ў лістоўках. Вось некалькі пытанняў з “Тэстаў выбаршчыка”: Чаму вас пазбавілі магчымасці выбіраць і быць выбранымі ў прадстаўнічыя органы ўлады? Чаму ў нашай краіне ёсць палітычныя вязні? Чаму ў нас квітнее карупцыя на розных узроўнях улады? і г.д.

Другую акцыю слонімцы правялі ў мікрараёне Энка, дзе яны распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам не хадзіць на выбары.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international